Навум пишет о себе
Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966—1967), у полацкай аб'яднанай газеце «Сцяг камунізму» (1967—1977). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ. У 1977 годзе пераехаў у Наваполацк. Скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут (1979). У 1977—1980 — рэдактар радыёвяшчання вытворчага аб'яднання «Палімір» у Наваполацку, у 1980—1981 — супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты «Химик», з 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве ў Мінску. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вожык», намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, зараз — галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё.
Творчасць
Дэбтаваў вершам у 1967 (газета «Химик», Наваполацк). Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). Аўтар кніг паэзіі «Сцяжына», «Брама» (1990), «Востраў душы», «Струна», «Святло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха», кнігі прозы «Шляхі і вяртанні», а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных сборніках. Таксама выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.
На вершы Н. Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і інш. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1990).